image
УЧАСТНИКИ 2017 ГОДА

«НАРОДНЫЙ» АНСАМБЛЬ НАРОДНОЙ МУЗЫКИ И ПЕСНИ «ПРЫСОЖСКIЯ МУЗЫКI». СЛАВГОРОД, РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ. МУЗЫКА.

image

Ансамбль “Прысожскія  музыкі”  існуе з 2011 года, яго кіраўніком з’яўляецца Яфімчанка Іна Яўгенаўна.  У яго склад уваходзяць настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў і яе філіалаў.Узрост удзельнікаў ад 25 да 52 гадоў. Усіх удзельнікаў яднае любоў да роднай беларускай музыкі і песні.

     У 2103 годзе ансамбель атрымаў званне “Народны”. У рэпертуар калектыва ўваходзяць творы розных жанравых напрамкаў: творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў, класічные і эстрадныя , але аснову рэпертуару  ансамбля складае ўсёж такі народная музыка і песні: полькі, падэспані, найгрышы, пераборы і г.д. Калектыў робіць акцэнт на  народныя традыцыі беларускага народа, папулірызацыю народнай культуры і творчасці.

    Ніводнае раённае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу “Прысожскіх музык”, няхай гэта чырвоная дата календара, ці прафесійнае свята, а бо каляндарная дата абрадавага цыклу. А такія святы, як “Зажынкі” і “Дажынкі”,  раёна і вобласці заўсёды праходзяць з удзелам ансамбля. Калектыў таксама прымае удзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. Не губляе калектыў сувязі з суседнімі раёнамі. “Прысожскія музыкі”пабывалі з творчымі канцэртамі у г. Чэрыкаве, Крычаве, Мсціслаўлеі вёсках гэтых раёнаў.”.

     Кіраўнік, Яфімчанка Іна Яўгенаўна, і ўдзельнікі ансамбля заўсёды знаходзяцца ў пошуку цікавай народнай музыкі і песень.

Leave a Reply

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *